Канцэпцыя развіцця агульна-гістарычага музея
«Чароўны Новы год і гісторыя ёлачнай цацкі» дзяржаўнай установы адукацыі
«Спецыяльная школа-інтэрнат г.Навагрудка»
УВОДЗІНЫ
Кожны музей прызваны займацца збіраннем, вывучэннем, захоўваннем і паказам прадметаў, якія характарызуюць развіццё чалавечага грамадства і ўяўляюць гістарычную, навуковую і мастацкую каштоўнасць.
Агульна-гістарычны музей «Чароўны Новы год і гісторыя ёлачнай цацкі» накіроўвае сваю дзейнасць на павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, на фарміраванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, каштоўнасна-арыентаваных адносін да культурна-гістарычнай спадчыны і далучэнне да яе.
Агульна-гістарычны музей размяшчаецца ў асобным памяшканні плошчай 48 м² і налічвае больш за 1000 музейных прадметаў асноўнага фонду.
Экспазіцыя музея ў сапраўдны час складаецца з наступных раздзелаў:
1.Этапы развіцця савецкай ёлачнай цацкі.
2.Святкаванне Новага года ў розных краінах свету.
-
Cвяткаванне Новага года ў часы існавання СССР.
4.Зімовы рэквізіт.
5.Навагоднія паштоўкі.
Музей займае важнае месца ў адукацыйным працэсе ўстановы. Ён дапамагае запаліць іскрынку любві і цікавасці да традыцый святкавання Новага году рознымі народамі ў розны гістарычны час.
І. МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ МУЗЕЯ
Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За апошнія гады адбыліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. На жаль, сёння матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.
Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з важнейшых элементаў нацыянальнай самасвядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў. Разумеючы актуальнасць дадзенай праблемы на сучасным этапе, відавочна, што фарміраванне асобы дзіцяці немагчыма без фарміравання ўсведамлення сваёй прыналежнасці да культуры народа. Гэта абумоўлівае зварот да народнай педагогікі, нацыянальных традыцый, фальклору праз святкаванне навагодніх свят.
Экскурсіі, якія праводзяцца на роднай мове, садзейнічаюць не толькі ўзбагачэнню мовы наведвальнікаў музея, але і развіваюць іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашыраюць веды пра святкаванне Новага года ў розных краінах свету. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей як да беларускай нацыянальнай культуры, так і да культуры іншых народаў.
Мэта дзейнасці музея: садзейнічанне паспяховай самарэалізацыі навучэнца, станаўлення грамадзяніна, патрыёта, сем'яніна сродкамі музейнай педагогікі.
Музей вырашае наступныя задачы:
стварыць умовы для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;
развіваць матывацыю навучэнцаў да пазнання гісторыі і культуры сваёй краіны і розных краін свету праз вывучэнне традыцый святкавання Новага году;
набыць практычныя навыкі пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;
праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, грамадскасці;
садзейнічаць выхаванню беражлівых і паважлівых адносін да ўсяго лепшага, што створана землякамі.
ІІ. ПРЫНЦЫПЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ МУЗЕЯ
Музей ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з місіяй і прынцыпамі функцыянавання. Місія агульна-гістарычнага музея «Чароўны Новы год і гісторыя ёлачнай цацкі» – захаванне і папулярызацыя матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Прынцыпы функцыянавання музея:
строгі улік, правільнае захоўванне і экспанаванне музейных прадметаў;
свабода выбару дзецьмі напрамкаў сваёй дзейнасці на аснове інтарэсаў і патэнцыяльных магчымасцей;
сістэматычная сувязь з адукацыйным працэсам;
пазнавальнае і эмацыянальнае адзінства ў змесце экспазіцыі і правядзення экскурсій;
сувязь з грамадскасцю, ветэранамі працы;
самастойнасць, творчая ініцыятыва вучняў.
ІІІ. ПЕРСПЕКТЫВЫ І НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ МУЗЕЯ
Планаванне дзейнасці музея і камплектавання музейнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з яго профілем і вызначаецца мэтай, задачамі і прынцыпамі яго функцыянавання.
Дзейнасць музея ўстановы адукацыі арганізуецца згодна гадавому плану работы ў адпаведнасці з накірункамі: фондавая, экспазіцыйная, экскурсійная, пошукава-даследчая, адукацыйная, культурна-асветніцкая работа.
Згодна з асноўнымі накірункамі работы дзейнасць музея і ў далейшым будзе накіравана на:
выяўленне прадметаў музейнага значэння;
камплектаванне і ўлік музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў;
вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў;
пашырэнне экспазiцый;
экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музея;
культурна-асветную работу і грамадска-карысную дзейнасць, звязаныя з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі матэрыяламі, а таксама нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У перспектыўнай дзейнасці музея запланавана:
прымяненне інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі ўстановы адукацыі, наведвальнікамі музея і грамадскасцю, якія накіраваны на сацыялізацыю навучэнцаў, папулярызацыю дзейнасці музея і пашырэнне музейнага фонду: майстар-класы, творчыя майстэрні, экспедыцыі, гульні, экскурсіі, музейны святы, выставы, творчыя справаздачы, прэзентацыі, міні-даследаванні, віктарыны і інш.;
выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій. Аднак неабходна памятаць, што асоба фарміруецца не толькі іншай асобаю, соцыумам, уласнай жыццятворчасцю. Складаючымі развіцця асобы з’яўляецца валоданне рознымі спосабамі дзейнасці, у першую чаргу, пошукавага характару. Таму значнае месца ў сістэме дзейнасці музея будуць займаць творчыя пошукавыя заданні і праекты;
арганізацыя экспедыцыйнай дзейнасці па даследаванні мясцовых традыцый. Індывідуальныя, групавыя, калектыўныя праекты па даследаванні традыцыйнай культуры свайго рэгіёна дазволяць кожнаму навучэнцу рэалізаваць сябе, задаволіць уласныя пазнавальныя інтарэсы, развіць свае здольнасці;
выкарыстанне матэрыялаў музея для правядзення мерапрыемстваў з класнымі калектывамі, у тым ліку і ў шосты школьны дзень, для падрыхтоўкі юных экскурсаводаў, распрацоўкі тэматыкі агульнашкольных мерапрыемстваў;
арганізацыя выдавецкай дзейнасці, дзейнасці па папулярызацыі работы музея праз сродкі масавай інфармацыі, стварэнне віртуальнага музея, особнай старонкі ў сацыяльных сетках, распрацоўку qr-кодаў, у якіх змяшчаецца інфармацыя аб асобных музейных прадметах і навукова-дапаможных матэрыялах і інш.
Экспазіцыйную, экскурсійную і культурна-асветніцкую дзейнасць музея плануецца ажыццяўляць у тэматычным адзінстве, што выражана ў гадавым плане работы, а таксама праводзіць ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, зацікаўленымі асобамі. У афармленні часовых выстаў плануецца задзейнічаць не толькі музейны фонд, але і прыцягнуць да гэтай справы грамадскасць горада і раёна.
ІV. ШЛЯХІ РЭАЛІЗАЦЫІ РАЗВІЦЦЯ МУЗЕЯ
На базе музея арганізуе работу савет музея, які актыўна працуе па стварэнні пошукавых, фондавых, экскурсійных груп, якія ўзначальваюць члены савета музея; арганізуе ўлік і захоўванне існуючых фондаў; праводзіць экскурсіі па экспазіцыі музея; абмяркоўвае актуальныя пытанні дзейнасці музея ўстановы адукацыі.
Зборам прадметаў музейнага значэння займаюцца не толькі навучэнцы, але і іх законныя прадстаўнікі, педагагічныя работнікі, грамадскасць праз правядзенне акцый, чэленджаў «Экспанат для музея», «Падары музею экспанат», «Мой любімы экспанат», «Суперэкспанат» і інш.
Саветам музея распрацаваны экскурсіі для наведвальнікаў музея. Матэрыял падабраны на аснове экспазіцый і фондаў музея.
Ажыццяўленне мэтанакіраванага сістэматычнага педагагічнага кіраўніцтва – найважнейшая ўмова павышэння дзейнасці музея ў адукацыйным працэсе. Адказным за дзейнасць савета з’яўляецца кіраўнік музея. Але галоўную каардынацыю і кантроль па развіцці і арганізацыі работы музея ажыццяўляюць дырэктар установы, яго намеснік па выхаваўчай рабоце.
У выніку ажыццяўлення канцэпцыі развіцця музея чакаем:
садзейнічанне выхаванню духоўна-маральных якасцей падрастаючага пакалення;
адраджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей беларускага народа, захаванне і развіццё яго традыцый праз вывучэнне гісторыі ёлачнай цацкі.